КХЛ. «Дынама» — «Тарпеда» — 0:3

04.10.2012 / 21:12

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на «Мінск-Арэне» прайграла 4 кастрычніка ХК «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) — 0:3 (0:2, 0:0, 0:1).

Вароты гасцей бараніў беларускі галкіпер Віталь Коваль.

Пасля 13 гульняў у «Дынама» чатыры перамогі ў асноўны час, адна ў авертайме, восем паразаў — 14 пунктаў. Розніца шайбаў 27–42.

Колькасць прапушчаных шайбаў найбольшая ў КХЛ.
Мінчане займаюць 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Цяпер у «Дынама» тры гульні на выездзе:
7 кастрычніка супраць маскоўскага «Спартака», 9-га — супраць «Дынама» Рыгі, 11-га — супраць «Данбаса». Наступны матч у Мінску пройдзе 17 кастрычніка супраць «Віцязя».

nn.by