«Гавары праўду» адкрывае прадстаўніцтвы ў 18 гарадах, альтэрнатыўныя дэпутацкім прыёмным

04.10.2012 / 15:06

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абвясціла, што адкрывае 18 прадстаўніцтваў дэпутатаў «Грамадзянскай дамовы».

Цягам кастрычніка іх праца распачнецца ў абласных цэнтрах, а таксама ў такіх гарадах, як Бабруйск, Орша, Полацк, Глыбокае і іншых.

Як паведаміў адзін з лідараў кампаніі Андрэй Дзмітрыеў, праца рэгіянальных офісаў будзе скіраваная на эканамічныя рэформы, а таксама на аднаўленне справядлівасьці ў адносінах паміж дзяржавай і народам.

Гэтыя два кірункі стануць галоўнымі ў практычнай дзейнасці «Грамадзянскай дамовы» ў 2013 годзе.