Анекдот. Дык што мы маем з гусі?

30.09.2012 / 23:38

Урок біялогіі.

- Дзеці, сёньня будзем вывучаць гусь. Герчык, дай нам прыклад, што мы маем з гэтае птушкі?

- Скварку.

- А што яшчэ?

- Скварку.

- Добра, я табе дапамагу. На чым спіць твая маці?

- На старой падранай татавай цыгейцы.

- А што мама кладзе пад галаву?

- Падушку.

- О! Што мы маем у падушцы?

- Клапоў.

- Што яшчэ?

- Пер'е.

- Так што мы маем з гусі?

- Скварку.

Siarzhuk