Білеты на «Баварыю» паступяць у продаж у панядзелак: прадалося 15 тыс. пакетаў

30.09.2012 / 22:36

У панядзелак, 1 кастрычніка, паступяць у продаж адзіночныя квіткі на матч 2-га тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Баварыя», які пройдзе на стадыёне «Дынама» 2 кастрычніка (21:45).

Квіткі будуць прадавацца ў касах мінскага стадыёна «Дынама». Час працы касаў: панядзелак — 11.00 — 20.00, аўторак — з 11.00 (без абеду).

Квіткі каштуюць 300 тыс, 200 тыс. і 80 тыс рублёў (у залежнасці ад катэгорыі).

Па стане на вечар нядзелі было прададзена больш за 15 тыс. білетных пакетаў (адразу на тры хатнія матчы).