Колькасць насельніцтва Літвы ўпала ніжэй за 3 мільёны

Асноўныя прычыны скарачэння насельніцтва — эміграцыя і нізкая нараджальнасць.

29.09.2012 / 10:45

Упершыню пасля аднаўлення незалежнасці, колькасць сталых жыхароў краіны ўпала ніжэй за 3 мільёны. Па дадзеных Дэпартамента статыстыкі Літвы, у верасні ў краіне пражывала 2 988 000 чалавек, што амаль на 60 тысяч менш, чым восем месяцаў таму.

Па дадзеных дэмографаў, асноўнай прычынай скарачэння насельніцтва з'яўляецца эміграцыя. У апошняе дзесяцігоддзе з Літвы з'ехала больш за 400 тысяч чалавек.

На колькасць жыхароў таксама ўплывае нізкі ўзровень нараджальнасці. Паводле ацэнак, за апошнія дзесяць гадоў з-за нізкай нараджальнасці насельніцтва скарацілася яшчэ на 100 тысяч.