У Астраўцы затрымалі Уласевіча і Крука

21.09.2012 / 21:35

Сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі затрымалі ў той час, калі яны расклейвалі улёткі з заклікам да байкоту выбараў.

Па тэлефоне Мікола Уласевіч паспеў паведаміць, што іх вязуць у пастарунак.

І Крук, і Уласевіч былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты, але па рашэнні партыі знялі свае кандыдатуры.