9 верасня: сустрэча з Анатолем Тарасам у Маскве

Сустрэча прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы

02.09.2012 / 23:46

У нядзелю, 9-га верасня, у Маскве адбудзецца сустрэча з гiсторыкам і пісьменнікам Анатолем Тарасам.

Анатоль Тарас атрымаў вядомасць як аўтар шматлікіх навукова-папулярных кнігаў, у якіх па-новаму асэнсоўваюцца многія старонкі гісторыі Беларусі.

Сустрэча прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы,
які традыцыйна адзначаецца 8 верасня. Арганізатар сустрэчы - Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны.

9 верасня

Расійская дзяржаўная бiблiятэка (ул. Воздвиженка, 3/5, стр. 1,), 3 пад'езд, 3 паверх, выставачная зала

Пачатак а 14:00

Маскоўскае таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны