У Азербайджане зачыняецца асноўная апазіцыйная газета

02.09.2012 / 18:44

У Азербайджане зачыняецца асноўная апазіцыйная газета «Азадлык». Апошні выпуск будзе надрукаваны ў панядзелак. Зачыніцца таксама і сайт газеты.

«Азадлык» завінавацілася друкарні каля 32 тысяч даляраў. 70–80% даходаў газеты паступаюць ад продажу на вуліцы, аднак улады забаранілі такі распаўсюд газеты.

Сайт «Азадлык» фінансуецца за кошт продажу газеты, і, адпаведна, таксама будзе зачынены.