У Смаленску выявілі, што каўбаса са Слуцка нашпігавана антыбіётыкамі

Антыбіётыкамі кормяць жывёлу, каб яна не хварэла.

15.08.2012 / 12:07

Як паведамляе smolcity.ru, спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі ў дзвюх партыях гатовых мясных вырабаў Слуцкага мясакамбіната завышанае ўтрыманне антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.

Акрамя таго, тры партыі малочнай прадукцыі фірмы «Мазырскія малочныя прадукты» не адпавядаюць паказчыкам нормы.