Бізнэсовец-мецэнат: Эрыксан зрабіў для Беларусі больш, чым усе Лукашэнкі

На высылку шведскага пасла Стэфана Эрыксана імгненна адгукнуўся Павал Падкарытаў.

03.08.2012 / 17:19

Гэты расійскі бізнэсовец беларускага паходжання вядомы як адзін з найшчадрэйшых мецэнатаў беларускай культуры. У сваім Фэйсбуку ён змясціў «Пахвальнае слова паслу»: «Спадар Эрыксан зрабіў для Беларусі і беларушчыны больш, чым ўсе Лукашэнкі, разам ўзятыя, — піша ён. — Ен падтрымліваў Беларушчыну болей за тых, чый гэта быў афіцыйный абавязак. Высылка Эрыксана сведчыць, што ўладу ў Беларусі трымаюць антыбеларусы, — кажа Падкарытаў. — Але нічога. Прыйдзе час. А Спадару Эрыксану — быць ганаровым грамадзянінам свабоднай Рэспублікі Беларусь».

Nashaniva.com