Па ўсёй краіне: +30–34 градусы

Надвор'е на нядзелю.

28.07.2012 / 15:22

У Беларусі 29 ліпеня захаваецца гарачае надвор’е.

Тэмпература ўначы складзе плюс 16–22 градусы, у дзённыя гадзіны на большай тэрыторыі краіны паветра прагрэецца да 30–34 градусаў, на паўднёвым-захадзе — месцамі да 35.

У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы
. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.