Беларускія алімпійцы выбралі бел-чырвона-белыя строі — фотафакт

23.07.2012 / 15:29

Мелася быць прыкладна так, фота БелТА

Беларускія алімпійцы, якія прыехалі ў Лондан, самі ператварылі свае касцюмы ў нацыянальныя бел-чырвона-белыя.

Першапачаткова адзенне беларускіх спартсменаў было задумана як бел-чырвона-зялёнае — у колерах афіцыйнага сцяга. Аднак на цырымоніі ўзняцця ў алімпійскай вёсцы беларускага сцяга спартсмены не надзелі зялёных гальштукаў, а выйшлі ў бел-чырвона-белай каляровай гаме.