У Брэсце адкрыўся завод «Вокс»
У зоне брэсцкага аэрапорта адкрыўся завод па выпуску вырабаў з ПВХ
12.07.2012 / 11:38
У мінулую пятніцу, 6 ліпеня, на тэрыторыі СЭЗ «Брэст» адбылося адкрыццё новагаДля ЗТАА «Профілі ВОКС» гэта двайное свята. Дзесяць гадоў таму, 5 ліпеня 2002 года, прадпрыемства з польскім і расійскім капіталам было зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Свабоднай эканамічнай зоны.вытворча-складскога комплексу па выпуску вырабаў з ПВХ.
За адносна кароткі час кампанія стала ў Беларусі вядучым вытворцам вінілавага сайдынгу, падлогавага плінтуса і бясшвовых панэляў для ўнутранага аздаблення будынкаў. Колькасць працаўнікоў павялічылася з 25 чалавек у 2003 годзе да 284 — у
Як падкрэсліў у час урачыстай цырымоніі з нагоды адкрыцця новага завода кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Брэст» Віктар Неўдах, прадпрыемства задае высокія стандарты якасці будматэрыялаў на рынках Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны.Ён выказаў надзею, што гэта не апошняя
Польскі заснавальнік Гжэгаж Лучак падзяліўся сумневамі, без якіх не абышлося на пачатковым этапе праекта. «12 гадоў таму, — сказаў ён, — стала зразумела, што развіццё „ВОКСа“ немагчыма без будаўніцтва завода ва Усходняй Еўропе. Месца для яго размяшчэння падбіралі старанна: ці спрыяльнымі будуць у Беларусі ўмовы для развіцця бізнесу? Ці атрымаецца знайсці дастатковую колькасць работнікаў адпаведнай кваліфікацыі? Цяпер ужо відавочна, што мы зрабілі правільны выбар»