Лукашэнка ўжо ў Эквадоры

27.06.2012 / 15:48

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Венесуэлы з афіцыйным візітам у Эквадор.

Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт на вышэйшым узроўні. Узаемны гандаль Беларусі і Эквадора ў значнай ступені ажыццяўляецца праз трэція краіны, яго аб’ёмы пакуль не вялікія. У 2011 г. ён дасягнуў $47 млн.