Следам за Пуціным у Беларусь ляціць кіраўнічка Савета Федэрацыі Расіі

31.05.2012 / 13:30

Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка ўзначаліць расійскую парламенцкую дэлегацыю, якая 4–5 чэрвеня з афіцыйным візітам наведае Мінск.

Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы Валянціны Мацвіенка з кіраўніцтвам Беларусі. У прыватнасці, плануецца, што пройдуць перагаворы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Намечана сустрэча са старшынёй савета рэспублікі Анатолем Рубінавым. Па яе выніках будзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж паміж двума палатамі парламентаў краін.

Таксама прадугледжана сустрэча Валянціны Мацвіенка з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ, наведванне Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнай бібліятэкі, адбудзецца цырымонія ўскладання вянка да мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі.