У Мастах мясцовая ЖКГ пачала прадаваць «Саманды»

У планах — адкрыццё дылерскага цэнтра.

20.05.2012 / 16:33

Новую дзейнасць гандлёвага прадстаўніка адкрыла для сябе мастоўскае РУП ЖКГ. Прадпрыемства прадае аўтамабілі беларуска-брытанскай фірмы ЗАТ «Юнісан», піша «Гродзенская праўда».

Легкавік «Саманд», які «Юнісан» збірае з іранскіх камплектуючых, ужо чакае свайго гаспадара на дэманстрацыйнай пляцоўцы на стаянцы ЖКГ па вуліцы Будаўнікоў.

— Пакупнікі могуць у нас замовіць машыны «Саманд» і грузавыя аўтамабілі малой танажнасці на базе «КІА». Замову выканаем не пазней чым праз 45 дзён, — распавёў Уладзімір Бароўскі, начальнік аўтатранспартнага ўчастка РУП ЖКГ. — У будучыні плануем адкрыць дылерскі цэнтр, які прадугледжвае сэрвіснае і гарантыйнае абслугоўванне аўтамабіляў, продаж запчастак.

Глядзі таксама: Уладальнік «Саманда»: Выбухнуў акумулятар, згніў багажнік, рухавік — на сметніцу.