Вінаваты ў гібелі гомельскага чыноўніка студэнт пакараны 4 гадамі пазбаўлення волі
Кіраўніка адміністрацыі аднаго з гомельскіх раёнаў збілі на пешаходным пераходзе 31 снежня 2011 года.
11.05.2012 / 19:16
Законную моц набыў прыгавор па справе аб гібелі кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргея Краўцова.
Нагадаем, апоўначы Сяргей Краўцоў пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, ідучы з магазіна. Тым часам святлафоры ўжо не працавалі і пераход быў нерэгуляваны.
На «зебры» адзін аўтамабіль спыніўся, каб прапусціць пешахода, і ён тым часам пачаў рух — аўтамабіль«Опель-Астра» , які рухаўся па суседняй паласе, збіў мужчыну насмерць.
У цырымоніі развітання з кіраўніком адміністрацыі раёна ўдзельнічала кіраўніцтва вобласці і горада, а таксама прыкладна 500 гамяльчан.