17-гадовы хлопец заслухаўся музыку і трапіў пад цягнік

З моцнымі траўмамі ён змешчаны ў бальніцу.

30.04.2012 / 12:30

Навучэнец школы алімпійскага рэзерву, жыхар Мар'інай Горкі трапіў пад цягнік у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, няшчасны выпадак адбыўся днём 27 красавіка на 435-м кіламетры перагона Пухавічы — Рудзенск. Падлетка збіў цягнік Сімферопаль — Мінск.

Ён дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом абедзвюх касцей левай галёнкі са змяшчэннем, удар грудзіны і лёгкіх».

Устаноўлена, што падлетак ішоў у навушніках у непасрэднай блізкасці ад рэек. Заўважыўшы чалавека, машыніст саставу пачаў падаваць гукавыя сігналы. Малады чалавек не рэагаваў на іх, таму адразу ж было прыменена экстраннае тармажэнне, аднак наезду прадухіліць не ўдалося.