9 канцэртаў катку пад хвост: Ваенга адмяніла выступ у Мінску

27.04.2012 / 23:46

Вядомая расійская спявачка Алена (Елена) Ваенга адмяніла свой канцэрт у Мінску, паведамляе kp.by са спасылкай на афіцыйны сайт выканаўцы.

"У мяне сёння ноччу адбылося механічнае пашкоджанне звязак, - напісала Алена. - Вельмі моцнае. (...) Дзевяць сольных канцэртаў катку пад хвост. 10 - 15 тысяч простых людзей ... Людзі чакалі, куплялі квіткі ... Ды чорт з ім, з маім заробкам. Не памру! Ляжу цяпер у пакоі адна, пялюся ў сценку і раву. Але зразумела, што здароўе даражэй".

Як паведамілі "Камсамолцы" арганізатары канцэрту Алены Ваенгі ў Мінску, набытыя квіткі ўжо можна абмяняць на грошы ў касах горада.

Канцэрт Ваенгі меўся прайсці 7 мая ў Палацы спорту.

Цана білетаў была не малая: ад 250 тыс. да 1 млн 400 рублёў.
Столькі ж каштуюць квіткі на канцэрт Х'ю Лоры ў Палацы Рэспублікі, што пройдзе 22 чэрвеня.