Нацбанк задзейнічае ўсе інструменты для далейшага абмежавання інфляцыі

27.04.2012 / 16:40

Нацыянальны банк Беларусі і банкі ў другім квартале 2012 года накіруюць асноўныя намаганні на далейшае абмежаванне інфляцыі.

Для гэтага будуць задзейнічаны ўсе інструменты, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У курсавай палітыцы захаваецца гнуткасць пры ўстанаўленні абменнага курсу беларускага рубля, які будзе фармавацца перш за ўсё зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты пры абмежаваным удзеле Нацбанка.