Пасол Чэхіі вярнуўся ў Мінск

27.04.2012 / 16:20

Пасол Чэхіі Іржы Карас 27 красавіка вярнуўся ў Беларусь, паведамляе БелаПАН.

Еўрапейскія паслы пачалі вяртацца ў Мінск пасля таго, як два тыдні таму з месцаў зняволення былі выпушчаны два палітвязні, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Зміцер Бандарэнка. У Мінск ужо прыбылі кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Майра Мора, паслы Польшчы, Швецыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Літвы.

Замест пасла Балгарыі ў Мінск Захара Радукава вяртаецца часовы павераны ў справах Балгарыі ў Беларусі Івайла Іванаў.