Mazda паведаміла пра другую мадэль, што будзе збірацца ў Расіі, - красовер CX-5

Mazda паведаміла пра другую мадэль, якая будзе выпускацца ў Расіі.

27.04.2012 / 13:51

Як і чакалася, ёй стаў новенькі красовер CX-5. Вытворчасць мадэлі будзе наладжаная ва Уладзівастоку на сумесным прадпрыемстве з расійскім вытворцам Sollers.

Там жа будзе выпускацца Mazda6. Пагадненне аб арганізацыі вытворчасці было падпісанае Mazda і Sollers у сярэдзіне гэтага тыдня. Магутнасць прадпрыемства на першым этапе складзе 50 тысяч аўтамабіляў, пасля яна павялічыцца да 70 тысяч машын. Як паведамлялася раней, інвестыцыі ў СП, паводле некаторых дадзеных, складаюць каля $80 млн.

Нядаўна продажы Mazda CX-5 стартавалі ў Беларусі. У нас мадэль каштуе ад $33 900. Для нашых суайчыннікаў даступны толькі адзін 2-літровы рухавік магутнасцю 150 сілаў. Навінка даступная з механічнай і аўтаматычнай трансмісіяй.