Прыгожа маўчыш па-беларуску?

Конкурс на найлепшы плакат пра беларускую мову.

17.04.2012 / 14:09

Асацыяцыя рэкламных арганізацый абвесціла конкурс на найлепшы плакат, які рэкламуе беларускую мову. Абраць найлепшую з чатырнаццаці працаў, створаных для конкурса, арганізатары прапануюць карыстальнікам інтэрнэту.

«Мы, прафесійныя рэкламісты, вырашылі звярнуць Вашы думкі і Вашу увагу на адну з самых балючых, на наш погляд, грамадскіх праблем — праблемы нераспаўсюджанасці нашага беларускага слова ў штодзенным жыцці і стасунках грамадзян», — пішуць арганізатары на сайце конкурса.

Паглядзець усе працы цалкам можна тут

А які з плакатаў лічыце найлепшым Вы?

Юрась Ускоў