Ева вярнулася да былога

04.04.2012 / 17:23

Экс-жонка баскетбаліста Тоні Паркера Ева Лангорыя, відаць, не змагла перанесці разрыву стасункаў са сваім апошнім бойфрэндам Эдуарда Крусам. На днях парачка была заўважаная за рамантычнай вячэрай.
Зоркі пяшчотна трымаліся за рукі, перашэптваліся і міла ўсміхаліся адзін аднаму.

Мабыць, актрыса добра падумала і зразумела, што раставанне з Эдуарда было няправільным крокам. Зараз Лангорыя запускае новае тэлешоў «Усе пра каханне», у якім яна выступіць у якасці тэлевядучай.

Разам з Лангорыя ў ролі «свацці» выступяць прафесіяналы ў вобласці знаёмстваў, у тым ліку кіраўнік вядомага шлюбнага агенцтва Эмбер Кэлэхэр. Першы выпуск шоў запланаваны на красавік.