Уладзімір Арлоў стрэліў

Выйшла новая кніга пісьменніка «Пакуль ляціць страла».

04.04.2012 / 16:48

Уладзімір Арлоў. Пакуль ляціць страла (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012.

Назвай новая кніга Уладзіміра Арлова пераклікаецца з ранейшым зборнікам гістарычных апавяданняў і аповесцяў «Дзень, калі ўпала страла». Але гэтым разам пісьменнік пайшоў не такім традыцыйным шляхам.

Новая кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка радыё «Свабода» і складзеная ў форме адказаў на пытанні, якія скіроўвалі пісьменніку слухачы радыё.

Абмяркоўваецца шырокае кола гістарычных, палітычных і асабістых тэмаў — ад удзелу мурынаў у паўстанні Каліноўскага і допінг-кантролю на рыцарскіх турнірах да першых эратычных перажыванняў, творчых метадаў і прагнозаў на канец свету.

Кніга, падзеленая па-караткевічаўску на раздзелы «Было», «Ёсць» і «Будзе», насычаная фірмовым гумарам. Лёгка прачытаная, яна прынясе прыемнасць і дасць масу новых ведаў зацікаўленаму беларушчынай чытачу.

СМ