Юлія Цімашэнка адмовілася ад медабследавання

14.02.2012 / 17:22

Экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая знаходзіцца ў зняволенні, адмовілася ад медабследавання камісіяй замежных і ўкраінскіх лекараў, якія прыбылі ў калонію, паведамляе дзяржаўная пенітэнцыярная служба Украіны.

Прычынай адмовы называецца ўдзел у камісіі ўкраінскіх спецыялістаў.

Цімашэнка адбывае сямігадовы тэрмін за перавышэнне паўнамоцтваў. Стан яе здароўя пагоршыўся падчас следства ў 2011 годзе.