Мінскі стадыён «Дынама» зачыніцца на рэканструкцыю ў кастрычніку

13.02.2012 / 14:43

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Аляксей Пракаповіч.

Летась праводзіўся міжнародны конкурс па выбары арганізацыі, якая будзе рэканструяваць найстарэйшае спортзбудаванне ў Беларусі. Пераможцам конкурсу стала венгерская кампанія. Цяпер вызначаюцца сума і стаўка крэдытавання для рэканструкцыі арэны стадыёна «Дынама».

Плануецца, што гэта будзе нацыянальны футбольны стадыён без бегавых дарожак, з трыбунамі на 40 тыс. гледачоў (у тым ліку не менш за 80% месцаў на трыбунах — пад дахам) і падтрыбунным памяшканнем, якія адказваюць рэгламентам FIFA і UEFA.

Праект павінен быць завершаны ў 2014 годзе.