Тэрмін дзеяння турыстычнай візы ў Турцыю падоўжаны да 180 дзён

23.01.2012 / 16:54

Тэрмін дзеяння турыстычнай візы ў Турцыю для замежных грамадзян падоўжаны з 90 да 180 дзён пры ўмове фактычнага знаходжання на тэрыторыі дзяржавы не больш як 90 дзён, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Адпаведнае рашэнне турэцкага ўрада было прынята 10 кастрычніка 2011 года. Новыя правілы наведвання турыстамі Турцыі пачынаюць дзейнічаць 1 лютага 2012 года.

Грамадзяне, якія маюць візу з тэрмінам знаходжання ў Турцыі менш за 90 дзён, могуць прадоўжыць яе дзеянне ва ўстаноўленым парадку.