У цэнтры Дамаска прагучаў моцны выбух; ёсць загінулыя +відэа

06.01.2012 / 14:31

Як паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі, у цэнтры Дамаска адбыўся магутны выбух. Па некаторых дадзеных, забітыя дзясяткі чалавек, ёсць параненыя.

Выбух у сярэдзіне дня ў пятніцу адбыўся ў густанаселеным працоўным раёне каля школы, забітыя ёсць сярод жыхароў і супрацоўнікаў сіл бяспекі.

У гэтым раёне ў апошнія тыдні праходзілі антыўрадавыя дэманстрацыі.

Агенцтва Рэйтэр прыводзіць словы аднаго з жыхароў раёна аб тым, што туды накіравана мноства машын хуткай дапамогі.

Усяго два тыдні таму ў выніку некалькіх выбухаў загінулі 44 чалавекі. Улады Сірыі ўсклалі віну за іх гібель на тэрарыстаў. Апазіцыя абвінавачвае ва ўсім ўрад.