Каханне без межаў: беларускія геі знялі відэаролік у абарону аднаполых адносін

У ім яны параўноўваюць пачуцці звыклай пары і нязвыклай.

05.01.2012 / 19:59

Троххвілінны ролік расказвае гісторыю дзвюх пар.

Частка здымак прайшла на Камсамольскім возеры, іншая — у Драздах.

У роліку зняліся акцёры-беларусы. Аўтар ідэі роліка і рэжысёр — Макс Анацка. У ролі звыклай пары выступілі Вераніка Алексіна і Яўген Алексін, якія і ў раэльным жыцці жывуць разам, а ў эпізодах гей-пары здымаліся Уладзь Марук і Мікола Анціпаў.

Фільм разлічаны на беларускую аўдыторыю, яго тытры выкананы па-беларуску.

Аднаполыя пары — гэта рэальнасць нашага часу. Але як вы думаеце: ці павінны яны разлічваць на такое ж стаўленне грамадства і дзяржавы да сябе, як і звыклыя пары мужчыны і жанчыны?