Б'янка не верыць у Дзеда Мароза

03.01.2012 / 15:56

Адна з самых сэксуальных румынскіх мадэлей Б'янка Драгушану прызналася, што ў дзяцінстве не верыла ў існаванне казачных персанажаў. Так, на словы сваіх сябровак, маўляў, «мне добры дзядуля Мароз падорыць домік для Барбі», маленькая Б'янка, рэалістка не па гадах, адказвала толькі усмешкай.

«Ніколі я не верыла ў Дзеда Мароза. Нават будучы дзіцем, - распавяла прыгажуня ў інтэрв'ю Click. - Ды і як мне было ў яго паверыць, калі падарункаў мне дарылі зусім няшмат".

Затое муж Драгушану, футбаліст Адрыян Крысці, гатовы засыпаць сваю каханую падарункамі з галавы да ног.

«Навагоднія святы мы правядзем разам, - распавяла Б'янка. - Адрыян рыхтуе мне сюрпрыз, але што гэта будзе, я пакуль не ведаю".