«Белнафтахім» прасіў пра рост цэн на паліва, але пакуль рашэнне не прынята

Румас мяркуе, што паступовы рост цэн непазбежны.

30.11.2011 / 12:12

Канцэрт «Белнафтахім» унёс ва ўрад прапанову аб чарговым падвышэнні цэнаў на бензін, але рашэнне пра гэта ва ўрадзе яшчэ не прынята, паведаміў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас у палаце прадстаўнікоў 30 лістапада. Яго словы перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Румас звярнуў увагу, што працягваецца масавы вываз саляркі за мяжу. Ён мяркуе, што ў гэтай сітуацыі ёсць толькі адзін рэцэпт — «паступовае прывядзенне цэн да ўзроўню, які зробіць масавы вываз паліва эканамічна немэтазгодным».

СГ