Скраў жавальных гумак на 1 млн 200 тыс. рублёў

28.11.2011 / 16:26

Жавальныя гумкі на суму больш за 1 мільён 200 тысяч рублёў украў у Валожыне ў крамах “Асарці” і “Мінскі край” 24-гадовы мінчанін, раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. 26 лістапада была заведзена крымінальная справа.

Здарэнне адбылося 13 лістапада. З магазіна “Асарці” зламыснік вынес гумак на 619 тысяч рублёў, з магазіна “Мінскі край” – на 626 тысяч.