«Газэль» з хлебам зляцела з трасы і ўрэзалася ў дрэва +фота

Два чалавекі пацярпелі, іх заціснула ў салоне.

25.11.2011 / 17:58

Фота Auto.onliner.by

Фота Auto.onliner.by

Раніцай 25 лістапада на трасе Мінск-Мікашэвічы ў Мінскім раёне аварыю трапіла «Газэль», якая везла хлебабулачныя вырабы, паведамляе Auto.onliner.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўто вынесла ў кювет, дзе «Газэль» урэзалася ў дрэва. Кіроўцу і пасажырцы спатрэбілася дапамога ратаўнікоў, іх заціснула ў салоне. Абодвух з траўмамі адвезлі ў бальніцу. Яшчэ адзін чалавек выбраўся з аўто самастойна.