Жыхар Буда-Кашалёўскага раёна скраў 18 тон курынага памёту

25.11.2011 / 16:27

Майстар машынатрактарнага парку сельскагаспадарчага прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна», жыхар Буда-Кашалёўскага раёна скраў з поля 18 тон курынага памёту, што належыць гэтаму прадпрыемству.

Скрадзенае было ацэнена ў 720 тысяч рублёў.

24 лістапада ў дачыненні да падазраванага заведзеная крымінальная справа. Выкрадзенае ня выключана, мера спынення не абіралася.