Матацыкл «Мінск» на еўрапейскім мотосалоне ў Мілане — фота

упершыню ў гісторыі.

17.11.2011 / 22:50

ААТ «Мотавела» упершыню за сваю гісторыю прадставіла матацыкл Мінск на міжнародным мотосалоне EICMA-2011 у Мілане (Італія). Прэзентацыя прайшла на стэндзе італьянскіх партнёраў, з якімі працуе ААТ «Мотавела».

Першай мадэллю, абранай для выхаду на еўрапейскі рынак, стаў «Мінск М4 200» — класічны матацыкл, створаны ў стылі 50-х гадоў XX стагоддзя. Мадэль распрацавана ў супрацоўніцтве з беларускім кастамайзерам Юрыем Шыфам. Пры гэтым мадэль мае сучасную начынку. Усталяваны матор выраблены па ліцэнзіі серыі рухавікоў Honda CB. Магутнасць рухавіка складае 13,5 конскіх сіл. Расход паліва — 3 л на 100 км, вага — 115 кг. Заяўленая цана на еўрапейскім рынку — каля 2 тысяч еўра.

У ААТ «Мотавела» паведамілі, што па выніках італьянскай выставы можна будзе гаварыць аб хуткім пачатку продажаў дадзенай мадэлі ў Еўропе і выпуску спецыяльнай версіі з аб’ёмам рухавіка 125 куб. см для таго, каб мадэль была даступная еўрапейцам, якія маюць пасведчанні кіроўцы катэгорыі В.

Марка матацыкла «Мінск» створана ў 1951 годзе. За ўсю гісторыю брэнда мотатэхніка пастаўлялася больш чым у 45 краін свету, за 60 гадоў выраблена звыш 6,5 млн матацыклаў.

Мінскі матацыклетны і веласіпедны завод створаны ў лістападзе 1945 года, у 1999 годзе пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Прадпрыемства выпускае розныя мадэлі веласіпедаў, матацыклы дарожныя, спартыўныя, грузавыя мотакаляскі, а таксама велапрычэпы, велатрэнажоры, інвалідныя каляскі, запасныя часткі да матацыклаў і ровараў. Пасля перыяду фінансавых цяжкасцяў, звязаных з пройгрышам у канкурэнцыі кітайскім вытворцам і стратай азіяцкіх рынкаў, «Мотавела» перажыло балючую прыватызацыю.

БелТА; СГ