Козік прапаноўвае ўвесці падатак на багацце

ФПБ прапануе ўстанавіць падаходны падатак у памеры 20% для тых, хто зарабляе больш за $1000.

15.11.2011 / 23:39

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала прапановы ва ўрад па ўзмацненні сацыяльнай абароны насельніцтва і лічыць неабходным павялічыць да 20% падаходны падатак з тых, хто атрымлівае штомесячны прыбытак у памеры $1000 і больш.

Цяпер у Беларусі падаходны падатак складае 12% для ўсіх, незалежна ад памеру даходаў — ён адзін з найніжэйшых сярод еўрапейскіх краін.

СГ