Генпракуратура вынесла папярэджанне двум арганізатарам Народнага сходу

06.10.2011 / 13:59

Генеральная пракуратура Беларусі 6 кастрычніка вынесла папярэджанне сустаршыням аргкамітэта Народнага сходу Віктару Івашкевічу і Генадзю Фядынічу.

Як паведаміў Івашкевіч, у Генпракуратуры яны знаходзіліся каля дзвюх гадзін, з 11 да 13 гадзіны.