Лары Кінг прызнаўся, што хацеў бы наведаць Беларусь

06.10.2011 / 13:13

«Калі мне дазволяць, вядома», — сказаў вядомы амерыканскі тэлевядчы Лары Кінг радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Лары Кінг распавёў, што з Беларуссю яго звязвае той факт, што яго маці нарадзілася ў Мінску. Яна прыязджала туды ў дзяцінстве.