У Чырвоным касцёле маліліся за Ніла Гілевіча

Святочныя мерапрыемствы прайшлі 2 кастрычніка.

03.10.2011 / 16:11

2 кастрычніка ў Мінску ў касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у дзень святых анёлаў-ахоўнікаў маліліся за народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, якому 30 верасня споўнілася 80 гадоў. Службу вёў пробашч касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Сам юбіляр на ўрачыстай службе прысутнічаць не змог, аднак у гэты вечар у храме знаходзіліся іншыя беларускія пісьменнікі.

Пасля заканчэння службы Уладзіслаў Завальнюк і міністрант Вітаўт Сіўчык зачыталі некаторыя з твораў народнага паэта.