Бабруйск: ператрус у Віктара Бузінаева

27.09.2011 / 16:02

На кватэру да кіраўніка суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева прыйшлі 5 міліцыянераў.

Яны пачынаюць ператрус.

Міліцыянеры кажуць, што падставай для ператрусу стала інфармацыя, што на кватэры Бузінаева вырабляецца друкаваная прадукцыя палітычнага зместу.

Магчыма, гэта звязана з будучым Усебеларускім народным сходам.