Па-багатаму: Сярэдні заробак у Мінску складае 2,5 млн рублёў

23.09.2011 / 15:43

Мінск традыцыйна лідзіруе па ўзроўню намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы, у жніўні бягучага года гэты паказчык пераадолеў 2,5-мільённы рубеж, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, сярэдні заробак у сталіцы ў жніўні 2 млн 552,7 тыс.

На другой пазіцыі — Мінская вобласць, дзе сярэдняя заработная плата ў жніўні перасягнула 2-мільённы парог і склала 2 млн 21,7 тыс. У Гомельскай вобласці сярэдні жнівеньскі заробак склаў 1 млн 880,5 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 828 тыс., у Віцебскай — 1 млн 817,5 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 804 тыс. На ніжняй пазіцыі зарплатнага рэйтынгу зноў размясцілася Брэсцкая вобласць (1 млн 725,1 тыс.).