ДАІ будзе на звычайных аўто кантраляваць МКАД

23.09.2011 / 12:41

ДАІ бліжэйшымі днямі ўзмоцніць кантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў на Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Мінгарвыканкама.

З мэтай спынення парушэнняў хуткасных рэжымаў будуць арганізоўвацца спецыяльныя групы з супрацоўнікаў ДАІ з выкарыстаннем звычайных аўтамабіляў (без спецыяльных апазнавальных знакаў ДАІ).

Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, толькі за восем месяцаў 2011 года ў Мінску адбылося 111 ДТЗ па прычыне перавышэння хуткасных рэжымаў руху, у якіх 152 чалавекі атрымалі значныя траўмы, 21 чалавек загінуў.