Заробак за верасень індэксуюць

23.09.2011 / 10:45

У Беларусі індэксацыйная даплата заработнай платы за верасень будзе выплачана, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна ў ходзе online прыёму грамадзян,.

«Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб павышэнні з 1 кастрычніка тарыфнай стаўкі першага разраду, — адзначыла міністр. — Павышэнне тарыфнай стаўкі прывядзе да спынення выплаты індэксацыйных даплат. Пры гэтым індэксацыйная даплата заработнай платы за верасень будзе выплачана».

Пытанне аб індэксацыі заработнай платы пасля кастрычніка будзе разглядацца ў адпаведнасці з законам «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» ў залежнасці ад існуючага індэкса спажывецкіх цэн.