БТ цікавілася ў генерала Фралова думкамі пра дыялог улады і апазіцыі

01.09.2011 / 22:45

Дадому да генерала Валерыя Фралова прыязджала здымачная група БТ на чале з Юрыем Леднікам.

«Пыталіся пра дыялог апазіцыі і ўладаў. Адказаў, што без Саннікава, Статкевіча, Уса ён немагчымы. Хлопцы засмуціліся і з’ехалі. Гутарылі 15 хвілін», — напісаў у фэйсбуку сп. Фралоў.

Некалі генерал Фралоў узначальваў апазіцыйную парламенцкую групу «Рэспубліка».

ЗП