Расія паднімае заробак лейтэнанта паліцыі першага года службы да 1150 даляраў

Ад 1 студзеня Расія зноў узнімае заробкі ў паліцыі.

15.08.2011 / 11:27

Ад 1 студзеня Расія зноў узнімае заробкі ў паліцыі.
Лейтэнант першага года службы будзе зарабляць 33 тысячы расійскіх рублёў (гэта каля 1150 даляраў). Такі рост прадугледжваецца рэформай Мядзведзева. У выніку яе памянялася структура Міністэрства ўнутраных справаў, колькасць паліцыі скарочаная, але заробкі выраслі. рэформа мела на мэце павысціь прэстыж прафесіі праваахоўніка.

Сяргей Гезгала