Сабянін: Масква — занадта шчыльна забудаваная, выправіць гэта немагчыма

15.08.2011 / 11:08

Маскоўскі мэр Сяргей Сабянін у інтэрв’ю газеце «Ведомости» заявіў, што выправіць горадабудаўнічыя памылкі ў Маскве практычна немагчыма.

«Галоўная праблема, якую цяжка наогул развязаць, — гэта горадабудаўнічыя памылкі, дапушчаныя пры развіцці Масквы. Масква ў некалькі разоў больш шчыльна забудаваны горад, чым іншыя гарады свету. Пры гэтым колькасць дарог, іх плошча ў некалькі разоў меншая, чым у іншых гарадах. Плюс самі дарогі радыяльнага напрамку, гэта значыць, што вялікая частка з іх не загружаная, а частка — перагружаная. Плюс усе працоўныя месцы і гандлёвыя цэнтры сканцэнтраваныя ў цэнтры Масквы», — сказаў Сабянін.

Паводле яго словаў, выправіць гэта практычна немагчыма