У асноўным суткі, толькі адзінкі да штрафаў

У Мінску прайшлі суды над затрыманымі 6 ліпеня ўдзельнікамі акцыі пратэсту

07.07.2011 / 22:47

У судах Мінска 7 ліпеня прайшлі працэсы над затрыманымі падчас акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.

Паводле звестак праваабаронцаў, у суд Савецкага раёна прывезлі 19 чалавек, Партызанскага — 15, Фрунзенскага — 7, Кастрычніцкага — 17, Заводскага — 20, Першамайскага — 15, Маскоўскага — 20, Ленінскага — 21 затрыманага.

У пераважнай большасці ім былі вынесеныя прыгаворы ад 5 да 15 сутак арышту. Толькі адзінкі прыгаворваліся да штрафаў.

Як паведамляюць праваабаронцы, па ўсёй Беларусі ўчора было затрымана прыкладна 400 чалавек, у тым ліку каля 190 — у Мінску. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасць затрыманых няма.