У Дзяржынску — 15 чалавек

06.07.2011 / 20:16

У Дзяржынску было чалавек пятнаццать, але стаялі кожны сам па сабе... Міліцыі ўвогуле было больш за ўдзельнікаў акцыі. Пасля таго, як адзін з мужчын паспрабаваў сфатаграфаваць плошчу, пад'ехала міліцэйская машына. Тры словы -- і яго запрасілі спачатку прайсці ў машыну, а потым загадалі праехаць з імі, паведамляюць чытачы з месца падзей.