На Гуляннях у Светлагорску 70 чалавек

29.06.2011 / 21:37

Акцыя ў Светлагорску ладзілася ў горадзе ў трэці раз, тыдзень таму ў ёй браліі ўдзел каля 40 чалавек. Сёння ўжо было каля 70.

Канцэнтрацыі міліцыі не назіралася, некалькі міліцыянтаў назіралі з ганку раённага аддзела ўнутраных спраў, і з прылягаючага сквера. Акцыя прайшла ў спакойнай абстаноўцы. Некалькі разоў, у тым ліку напрыканцы акцыі, над плошчай гучалі апладысменты.